From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Аляксандр Мандэл (англ.: Robert Alexander Mundell; 24 кастрычніка 1932, Кінгстан, Канада — 4 красавіка 2021, Мантэрыджоні, Італія) — канадскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1999) «за аналіз грашовай і фіскальнай палітыкі ў рамках розных рэжымаў валютнага курсу, а таксама аналіз аптымальных валютных зон».
Роберт Мандэл | |
---|---|
англ.: Robert Mundell | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 2021[3] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка[4] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Charles Poor Kindleberger[d] |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1971) ганаровы доктар Універсітэта Ісландыі[d] (21 кастрычніка 2006) ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (12 мая 2000) ганаровы доктар Універсітэта Парыж-Дафін[d] (20 верасня 1991) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Вашынгтонскім універсітэце, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара, і ў Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у Стэнфардзе і Чыкага.
Працаваў у навуковым аддзеле Міжнароднага валютнага фонду. Гэта дало магчымасць сабраць матэрыял для даследаванняў, рэалізаваць некаторыя ідэі на практыцы.
Прыкладна ў адзін час з публікацыяй работ Мандэла, аналагічныя даследаванні аб стабілізацыйнай палітыцы ў адкрытых эканоміках апублікаваў Маркус Флемінг — іншы супрацоўнік МВФ. Гэтыя працы сталі тэарэтычнай асновай неалібералізму. Сучасныя падручнікі выкарыстоўваюць назву «мадэль Мандэла-Флемінга» для ідэальнай мадэлі адкрытай эканомікі некалькіх малых краін. Аднак па глыбіні, шырыні і сіле аналізу ўклад Мандэла з’яўляецца больш значным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.