Бржэцлаў (раён)
раён Паўднёвамараўскага края Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
раён Паўднёвамараўскага края Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бржэцлаў (чэшск.: Okres Břeclav) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бржэцлаў. Плошча — 1048,91 кв. км., насельніцтва складае 115 620 чалавек. У раёне налічваецца 63 муніцыпалітэты, з якіх 9 — гарады, 4 — мястэчкі.
Раён Бржэцлаў | |
---|---|
Okres Břeclav | |
Краіна | Чэхія |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
Адміністрацыйны цэнтр | Бржэцлаў |
Насельніцтва (29 мая 2009) | 115 620 чалавек |
Шчыльнасць | 110,23 чал./км² |
Плошча | 1 048,91 км² |
Код ISO 3166-2 | CZ-644 |
Код аўтам. нумароў | BV (да 2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны на поўдні края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на паўночным захадзе, Годанін на паўночным усходзе, Знойма на захадзе і Вішкаў на поўначы. На поўдні — дзяржаўная мяжа з Аўстрыяй, на паўднёвым усходзе — са Славакіяй.
Даныя на 2009 год:
Горад | Насельніцтва |
---|---|
Бржэцлаў | 25 664 |
Мікулаў | 7 523 |
Густапечэ | 5 918 |
Вельке-Білавіцы | 3 890 |
Ланжгат | 3 809 |
Вальціцы | 3 667 |
Вельке-Паўлавіцы | 3 061 |
Подзівін | 2 895 |
Клобаўкі-у-Брна | 2 322 |
Горад Погаржэліцы, які да 2007 года таксама належаў да раёна Бржэцлаў, цяпер з'яўляецца часткай раёна Брно-прыгарад.
Усяго | Жанчын | Мужчын |
---|---|---|
115 620 (100 %) |
58 902 (50,94 %) |
56 718 (49,06 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 110,23 чал./км²; 50,81 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.