Распя́цце Ісу́са, або Укрыжава́нне Ісу́са — падзея, якая адбылася ў 1-м стагоддзі нашай эры. Ісус Хрыстос, якога хрысціяне вызнаюць за Сына Божага і Месію, быў арыштаваны і асуджаны Понціем Пілатам на смерць праз распяцце на крыжы. Мукі перад укрыжаваннем і смерць Ісуса на крыжы (разам гэта называюць звычайна Мукамі Гасподнімі) прадстаўляюць цэнтральны аспект хрысціянскай тэалогіі, у тым ліку дактрыны выратавання і выкуплення.
Укрыжаванне Ісуса апісана ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях і трывала зацвердзілася як гістарычная падзея, што пацвярджаюць і нехрысціянскія крыніцы. Хрысціяне вераць: мукі Ісуса былі прадказаны ў Бібліі, напрыклад у 22-м Раздзеле Кнігі Псалмоў і 53 Раздзеле Кнігі Прарока Ісаі. Паводле Новаму Запавету, Ісус быў арыштаваны ў Гефсіманскім садзе пасля Апошняй вячэры з дванаццаццю апосталамі і быў прыведзены на суд Сінедрыёна, Понція Пілата і Ірада Анціпы перад тым, як быць перададзеным для распяцця. Пасля лупцавання, Ісус быў зняважаны рымскімі салдатамі як «Цар Іўдзейскі», апрануты ў пурпуровую мантыю, у цярновы вянок, збіты і апляваны. Ісус павінен быў пранесці свой крыж да месца распяцця.
На Галгофе Ісусу прапанавалі віно, змяшанае з жоўцю. У Евангеллях паводле Мацвея і Марка запісана, што ён адмовіўся ад гэтага віна. Затым ён быў укрыжаваны і павешаны паміж двума асуджанымі злодзеямі. Паводле Евангелля паводле Марка, Ісус цярпеў мукі распяцця каля шасці гадзін: з трэцяй гадзіны (прыкладна 9 гадзін раніцы), да самой смерці ў дзявятай гадзіне, што адпавядае прыкладна 15-й гадзіне. Рымскі салдат прымацаваў знак над галавой, які абвяшчаў, што укрыжаваны — «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі» на трох мовах (лацінскай, грэчаскай і іўрыце). Таксама салдаты дзялілі вопратку Ісуса, кідаючы жэрабя, таму што адзенне было бязшвоўнае. Рымскія салдаты не ламалі ногі Ісуса, як гэта яны зрабілі з двума іншымі ўкрыжаванымі мужчынамі (ламанне ног паскарала працэс распяцця), таму што Ісус быў ужо мёртвы. Кожнае Евангелле мае сваю колькасць апошніх словаў Ісуса, а агульная колькасць іх — сем. У сінаптычных Евангеллях, распяцце суправаджаюць розныя звышнатуральныя падзеі, такія як цемра, землетрасенне, а ў Евангеллі ад Мацвея — уваскрасенне святых. Пасля смерці Ісуса, яго цела было знята з крыжа Іосіфам Арымафейскім разам з Нікадзімам і пахавана ў высечанай пячоры-грабніцы. Паводле Евангелля, Ісус праз два дні на «трэці дзень» уваскрэс з мёртвых.
У Новым Запавеце ўсе чатыры Евангеллі ўключаюць пашыранае апавяданне арышту Ісуса, суда, распяцця, пахавання і ўваскрасення. У кожным з Евангелляў гэтыя пяць падзей у жыцці Ісуса апавядаюцца больш падрабязна, чым пра кожную з іншых частак яго жыцця. Навукоўцы адзначаюць, што апавяданне ўключае падзеі амаль кожнай гадзіны. Хрысціяне традыцыйна разумеюць смерць Ісуса на крыжы як асэнсаваную і добраахвотную ахвяру (улічваючы, што ён нічога не казаў у сваю абарону падчас выпрабаванняў), якая была прынесена паводле волі бога, каб загладзіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым выратаванне. Большасць хрысціян абвяшчаюць гэтую ахвяру праз хлеб і віно Эўхарыстыі (у візантыйскім абрадзе таінства носіць назву Прычасця) як успамін аб Тайнай вячэры. Многія таксама кожны год адзначаюць падзеі Вялікай пятніцы.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.