Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (руск.: Федеральная служба по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций), або Раскамнагляд (руск.: Роскомнадзор) — федэральны орган выканаўчай улады Расіі ў распараджэнні Мінкамсувязі Расіі.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый | |
---|---|
скарочана — Раскамнагляд | |
Агульная інфармацыя |
|
Дата стварэння | 12 мая 2008 |
Папярэднія ведамствы |
Рассувязьахоўкультура Рассувязькамнагляд |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Урад Расійскай Федэрацыі |
Вышэйшае ведамства | Мінкамсувязь Расіі |
Штаб-кватэра | Масква, Кітайгародскі праезд, д. 7, стар. 2 |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Гадавы бюджэт | 8 500 000 000 ₽ |
Кіраўнік | Аляксандр Жараў |
Сайт | rkn.gov.ru |
12 мая 2008 года Федэральная служба па наглядзе ў сферы масавых камунікацый, сувязі і аховы культурнай спадчыны (Рассувязьахоўкультура) указам прэзідэнта Расіі была падзелена на два органа: Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі і масавых камунікацый (Рассувязькамнагляд), якая засталася ў распараджэнні рэарганізаванага Мінкамсувязі, і Федэральную службу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў вобласці аховы культурнай спадчыны (Расахоўкультура), якая перайшла да Міністэрства культуры[1].
3 снежня 2008 года Рассувязькамнагляд быў ператвораны ў Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый[2].
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) з'яўляецца федэральным органам выканаўчай улады, якія выконвае функцыі па кантролі і наглязе ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і масавых камунікацый, інфармацыйных тэхналогій і сувязі, функцыі па кантролі і наглязе за адпаведнасцю апрацоўкі персанальных даных патрабаванням заканадаўства Расійскай Федэрацыі ў вобласці персанальных даных, а таксама функцыі па арганізацыі дзейнасці радыёчастотнай службы.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый з’яўляецца ўпаўнаважаным федэральным органам выканаўчай улады па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных[3].
Патрабаванне абмежаваць доступ да артыкула Раскамнагляд апублікаваў на падставе рашэння Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці ад 25 чэрвеня 2015 года. Гэта першае падобнае патрабаванне да рэсурсу, заснаванае на судовай пастанове, а не на рашэнні ФСКН і Расспажыўнагляда. Пракурора Чарнаярскага раёна, паводле ініцыятывы якога было вынесена прадпісанне, не задаволіла «тэкставая інфармацыя, якая дэманструе спосаб падрыхтоўкі нарказмяшчальнага рэчыва»[4].
Выканаўчы дырэктар «Вікімедыя РУ» Станіслаў Казлоўскі заявіў РІА Навіны, што адміністрацыя не плануе выдаляць матэрыял. «У гэтым артыкуле ўся інфармацыя ўзята з сайта ААН, усе крыніцы акадэмічныя. Мы абмеркавалі гэту сітуацыю, і артыкул вырашана пакінуць», — растлумачыў ён. Таксама прадстаўнік анлайн-энцыклапедыі паведаміў пра гатовасць рэсурсу да блакіроўкі з 2012 года, калі быў прыняты адпаведны закон[5].
24 жніўня Раскамнагляд накіраваў распараджэнне расійскім правайдарам аб блакіроўцы старонкі ў Вікіпедыі[6][7]. У адказ на дадзеныя дзеянні рэдактарамі рускамоўнай Вікіпедыі было апублікавана кіраўніцтва па дзеяннях для абыходу блакіроўкі.
У ноч з 24 на 25 жніўня блакіроўка ўжо была ажыцёўлена шэрагам інтэрнэт-правайдараў. Раніцай 25 жніўня прадстаўнікі Раскамнагляда заявілі пра адсутнасць прэтэнзій і адмену блакіравальнага рашэння[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.