від веласіпедных спаборніцтваў, заезды на доўгую дыстанцыю From Wikipedia, the free encyclopedia
Рандо́нерынг (ад фр.: randonnée — доўгая прагулка) — від веласіпеднага спорту на доўгія дыстанцыі, які бярэ свой пачатак у веласпорце Audax . Заезды ў рандонерынгу завуцца брэветамі. Велагоншчыкі, удзельнікі брэвету, спрабуюць праехаць 200 км і больш, праходзячы праз загадзя вызначаныя «кантрольныя пункты» кожныя некалькі дзясяткаў кіламетраў. Мэтай удзельнікаў ёсць праезд трасы ў вызначаныя часавыя тэрміны, парадкавае месца на фінішы не мае значэння. Удзельнікі могуць ехаць паасобку ці групамі, час старту таксама можа быць розны, удзельнікі заезду самі забяспечваюць сябе ўсім неабходным для заезду і не маюць тэхнічнай падтрымкі. Удзельнік, які праехаў 200-кіламетровы заезд, завецца рандонер[1][2]. Міжнародным кіруючым органам рандонерынгу ёсць Audax Club Parisien (ACP), які супрацоўнічае з іншымі арганізацыямі па ўсім свеце.
Стандартнымі дыстанцыямі брэветаў ёсць: 200 км (з лімітам праходжання 13 г 30 хв), 300 км (20 г 00 хв), 400 км (27 г 00 хв), 600 км (40 г 00 хв), 1000 км (75 г 00 хв), 1200 км (90 г 00 хв).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.