Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рама́н Са́віч Кудзе́льскі (1 кастрычніка 1890, Гродзенская губерня — невядома) — наркам юстыцыі БССР (1936—1937) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1933—1936)[1].
Раман Савіч Кудзельскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Павел Кузьмін | ||||||
Пераемнік | Вольга Суханава | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Валасевіч | ||||||
Пераемнік | Вольга Суханава | ||||||
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1890 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | УКП(б) (1918) |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў Гродзенскай губерні. У 1917 годзе міліцыянер станцыі Дзвінск Паўночна-Заходняй чыгункі, у наступным быў камандзіраваны ў крымінальны вышук той жа дарогі. У лістападзе 1918 года ўступіў у партыю бальшавікоў. З 1920 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Рэўваентрыбунал на пасаду ваеннага следчага.
У 1923 годзе член крымінальнай калегіі Віцебскага губернскага суда, у 1924 годзе член Вышэйшага Суда, з 1928 года пракурор Віцебскай акругі.
У 1933—1936 гадах займаў пасаду Старшыні Вярхоўнага Суда БССР.
15 верасня 1936 года прызначаны Народным камісарам юстыцыі БССР.
З 23 чэрвеня 1937 года старшыня Мінскага гарадскога Савета.
23 кастрычніка 1937 арыштаваны, апраўданы па прысуду Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР ад 14 студзеня 1940 года. Затым зноў арыштаваны і расстраляны[2].
Рэабілітаваны ў красавіку 1989 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.