Радзівон Андрэевіч Пячура

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Радзівон Пячура (нар. 24 сакавіка 2004, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Радзівон Пячура, Поўнае імя ...
Радзівон Пячура
Поўнае імя Радзівон Андрэевіч Пячура
Нарадзіўся 24 сакавіка 2004(2004-03-24)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см[2]
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мінск
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2022— Мінск 45 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022— Беларусь (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінска», гуляў за юнацкія каманды, з 2021 года пачаў выступаць за дубль. Да сезона 2022 рыхтаваўся ўжо з асноўнай камандай мінчан, аднак пачынаў сезон у дублі. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2022 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (4:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе.

Міжнародная кар’ера

19 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Ірана (1:0).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021дубльМінскБеларусь162
2022Д1МінскБеларусь182
2023Д1МінскБеларусь261
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.