Рагаты папугай або Чубаты папугай (Eunymphicus cornutus) — птушка сямейства папугаевых. Адзін з двух прадстаўнікоў роду. Некаторыя сістэматыкі ўключаюць яго ў род какарыкі Cyanoramphus.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня папугая больш за 30 см, палова прыпадае на хвост. Асноўная афарбоўка апярэння зялёная. На ілбе чырвоная пляма. Патыліца жаўтаватая, крылы і хвост блакітныя. Адметнай асаблівасцю гэтага віду з'яўляюцца 2-6 падоўжаныя, чорныя з чырвонымі кончыкам, пёркі на галаве, нагадваюць рожкі.
Жыве ў Новай Каледоніі і на блізкіх астравах.
Засяляюць лясу з каўры. Жывуць парамі ці невялікімі групамі. Харчуюцца насеннем і арэхамі.
Знішчэнне старых лясоў, замена лясоў плантацыямі какосавай пальмы, а таксама адлоў птушак людзьмі абумовіла рэзкае скарачэнне папуляцыі гэтага папугая. Калі не атрымаецца дамагчыся развядзення іх у няволі, то яны могуць знікнуць. У цяперашні час налічваецца 1000—2500 асобін.