From Wikipedia, the free encyclopedia
П'етра II Арсеола (961—1009) — 26-ы венецыянскі дож (з 991 года).
П’етра II Арсеола | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Pietro II Orseolo | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Tribuno Memmo[d] | ||||||
Пераемнік | Атон Арсеола | ||||||
Нараджэнне |
961 |
||||||
Смерць |
верасень 1009 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Orseolo[d] | ||||||
Бацька | П'етра I Арсеола[d] | ||||||
Маці | Felicia Malipiero[d] | ||||||
Жонка | Марыя Кандзіяна[d] | ||||||
Дзеці | Джавані Арсеола[d], Атон Арсеола, Орса Арсеола[d], Вітале Арсеола[d], Hicela Orseolo[d] і Domenico Orseolo[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын дожа П'етра I Арсеола.
Дож П'етра II Арсеола пачаў палітыку далучэння да Рэспублікі Святога Марка ўсходніх земляў, якая доўжылася больш за 500 гадоў. Ён распаўсюдзіў уплыў Венецыі на харватаў і славян Нерэтвы, вызваліў венецыянцаў ад 50-гадовай практыкі даніны славянскім піратам. Пачаў пашырэнне тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, разарыўшы пірацкія базы на астравах Ластава і Корчула, захапіў іх і горад Дуброўнік.
Перамога ў марской бітве з піратамі ў горада Задар у 1000 годзе, і атрыманне кантролю над усім Адрыятычным морам, паклалі пачатак шматвяковай цырымоніі «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам».
У дожа было 11 дзяцей. Паводле некаторых даных, адна з дочак П'етра стала жонкай сына харвацкага караля Святласлава Суроньі, а адзін з сыноў, Іаан, быў жанаты з Марыяй, дачкой візантыйскага імператара Рамана III Аргіра. Іншы — Атоне — быў жанаты з сястрой венгерскага караля Іштвана I, ён жа стаў пераемнікам П'етра на пасадзе дожа. Сын Атоне — Пётр — пазней стаў каралём Венгрыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.