Піянерская вуліца (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Піянерская вуліца — вуліца, асноўная магістраль, якая падзяляе цэнтральную і ўсходнюю часткі Брэста. Развіццё атрымала ў апошнія дзесяцігоддзі. Працягласць больш за 1950 м — ад вуліцы Скрыпнікава да вуліцы Маскоўскай.
Піянерская вуліца Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Ранейшыя назвы | Гарцэрская, Рандштрасэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гады знаходжання Брэста ў складзе Польшчы (1921—1939) насіла назву Гарцэрская, з 1939 па 1941 гады — Піянерская, у 1941—1944 г. — Рандштрасэ (ням. — Крайняя). Першыя забудовы з’явіліся ў пачатку XX стагоддзя.
Сучасныя межы вуліцы Піянерскай сфарміраваліся ў пасляваенны перыяд. У 1980-х гг. карэнным чынам рэканструявана. Правы бок забудаваны пераважна жылымі дамамі сядзібнага тыпу. Па левым у 1960-70-х г. узведзены корпуса ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод», 5-9 — павярховыя жылыя дамы з прыбудаванымі прадпрыемствамі сувязі і бытавога абслугоўвання. На вуліцы Піянерскай знаходзяцца Брэсцкі абласны ваенны камісарыят, стаянкі легкавога аўтатранспарту, медыцынскі цэнтр «Ладэ», крамы камісійнага адзення, аддзяленне «Беларусбанка», салон прыгажосці, яслі-сад № 54, АЗС № 29 філіяла беларуска-швейцарскага СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт», АЗС N 2 ТДА «Галон». З вуліцы Піянерскай пачынаецца пуцеправод праз чыгунку «Брэст-Масква», які пераходзіць у шашу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.