Пірэт Хартман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пірэт Хартман

Пірэт Хартман (эст.: Piret Hartman; нар. 10 жніўня 1981 г., Пюсі, Іда-Вірумаа) — эстонскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. У мінулым — міністр культуры Эстоніі (2022—2023). З красавіка 2024 г. Міністр рэгіянальнага развіцця Эстонскай Рэспублікі.

Хуткія факты Пірэт Хартман, міністр культуры Эстоніі[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзілася 10 жніўня 1981 года. Скончыла ў 2003 годзе Эстонскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт па спецыяльнасці прадпрымальніцтва і эканоміка ў сельскай гаспадарцы. У 2006 годзе атрымала ступень магістра па эканоміцы і прадпрымальніцтву ў Эстонскім універсітэце прыродазнаўчых навук, а ў 2022 годзе ступень магістра ў Талінскім тэхнічным універсітэце са спецыялізацыяй лічбавыя змены ў прадпрымальніцтве.

У 2002—2003 гадах — намеснік старшыні, а пасля старшыня праўлення Саюза студэнцкіх аб’яднанняў Эстоніі (EÜL). У 2004—2010 гадах была членам Народнага саюза Эстоніі. У 2005—2008 гадах — саветнік фракцыі Народнага саюза Эстоніі ў Рыйгікогу, у 2009—2010 гадах — загадчык сакратарыята. У 2012 годзе ўступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыю. У 2014—2015 гадах — дарадца фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Эстоніі ў Рыйгікогу.

У 2004—2007 гадах — член савета фонду Eesti Film. У 2015—2021 гадах — сябра рады Фонду інтэграцыі, у 2021—2022 гадах — старшыня рады.

У 2015—2016 гадах — дарадца міністра культуры Эстоніі. У 2016—2022 гадах — віцэ-канцлер Міністэрства культуры Эстоніі па пытаннях культурнай разнастайнасці. 18 ліпеня 2022 г. атрымала партфель міністра культуры Эстоніі ў другім урадзе Каі Калас.

У 2023 годзе балатавалася ў Рыйгікогу ад Іда-Вірумаа і набрала 993 галасы, аднак гэтага не хапіла, каб стаць дэпутатам.

29 красавіка 2024 г. уступіла на пасаду Міністр рэгіянальнага развіцця Эстонскай Рэспублікі.

Валодае эстонскай, англійскай, рускай і нямецкай мовамі.

Зноскі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.