літаратурны персанаж From Wikipedia, the free encyclopedia
Піпі Доўгаяпанчоха (шведск.: Pippilotta Långstrump) — персанаж шэрагу дзіцячых кніг шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, дзіўная дзяўчынка, якая жыве ў маленькім гарадку ў Швецыі ў невялікім доме з садам.
Дачка пісьменніцы захварэла і, лежачы ў ложку, папрасіла маму расказаць ёй пра Піпі Доўгуюпанчоху. Гэта імя само сабой неяк прыйшло ёй у галаву. Астрыд Ліндгрэн пачала прыдумваць апавяданні пра Піпі, а праз колькі гадоў яны леглі ў аснову кнігі. Завяршальным вобразам казачнай гераіні стала рудавалосая сяброўка Карэн, якая была на яе дні нараджэння. Дачка пісьменніцы прызнаецца, што некаторыя рысы ў вобразе Піпі былі характэрныя для яе мамы, чымсьці падобная да казачнай гераіні і яна сама.
На шведскай мове імя і прозвішча дзяўчынкі гучыць як Піпі Лонгструмп. Ёй дзевяць гадоў і ў яе няма бацькоў. Яе мама памерла і стала анёлам, а тата быў мараком, з якім Піпі плавала па морах усяго свету. Ён не вярнуўся з плавання, але Піпі верыць, што ён жывы і стаў негрыцянскім каралём. Піпі мае рудыя валасы, заплеценыя ў касічкі, якія тырчаць ўздоўж галавы, і шмат вяснушак на твары. Піпі вельмі моцная, яна спіць з нагамі на падушцы і наогул робіць, што пажадае. Вобраз жудасна моцнай дзяўчынкі, якая жыве без аніякіх клопатаў без бацькоў, можа на руках падняць каня і лічыць, што хадзіць спінай уперад — звычайная справа, стаў любімым для мільёнаў дзяцей ва ўсім свеце.
Разам з Піпі на віле «Дагарынагамі» жывуць малпачка Спадар Нільсан і конь. Лепшыя сябры Піпі — простыя суседскія дзеці Томі і Аніка Сетэргрэн.
На банкноце 20 шведскіх крон узору 2015 года намаляваны Піпі Доўгаяпанчоха і партрэт Астрыд Ліндгрэн.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.