From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Сыч (18 студзеня 1912, в. Батурына, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 20 чэрвеня 1964, Мюнхен, ФРГ) — беларускі пісьменнік, мемуарыст.
Пётр Сыч | |
---|---|
Псеўданім | пс |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1964 (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Гады службы | 1942—1949 |
Званне | Падпаручнік |
Часць | 2-і польскі корпус |
Бітвы/войны | фарсіраванне Рапіда і Сангры, бітва пад Монтэ-Касіна (1944), бітва за Анкону, бітва за Балонню |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | 18 лютага 1949 |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Мар'яна Сыча і Марыі з дому Шахраяў (Шахураў). У 1929 годзе скончыў гімназію ў Вілейцы, два гады правучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта і вымушаны быў кінуць навучанне, уладкаваўся на працу чыноўнікам. Друкаваўся з 1932 года. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газет у Вільні.
У 1939 г. як польскі грамадзянін, мабілізаваны ў польскае войска, і апынуўся ў 10-м батальёне Корпуса аховы памежжа. Трапіў у савецкі палон. Уцёк, але зноў 3 кастрычніка 1939 г. арыштаваны і пасаджаны ў Вілейскую турму, а ў чэрвені 1940 г. быў пераведзены ў полацкую турму, дзе пасябраваў з В. Жук-Грышкевічам. Асуджаны на 10 гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941 г. Паводле т. зв. пагаднення «Сікорскі-Майскі» патрапіў у армію генерала У. Андэрса. 14 лютага 1942 г. Пётр Сыч быў залічаны ў склад 23-га батальёна 7-й пяхотнай дывізіі Арміі Андэрса, якая была раскватараваная ў мястэчку Кермінэ (Узбекская ССР). 30 красавіка 1943 г., у выніку рэарганізацыі Арміі Андэрса, П. Сыч быў накіраваны ў 27-ю транспартную роту 2-га Польскага корпуса. 20 чэрвеня 1943 г. ён быў пераведзены ў 24-ю транспартную роту Польскага корпуса. 10 чэрвеня 1944 г. быў залічаны ў 18-ы львоўскі батальён 6-й львоўскай брыгады 5-й крэсавай дывізіі. У чыне паручніка прымаў удзел у фарсіраванне р. Рапід і Сангра, баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, 4 разы паранены. 17 студзеня 1945 г. П. Сыч быў пераведзены ў 64-ы паморскі стралецкі батальён 16-й паморскай пяхотнай брыгад 2-й варшаўскай танкавай дывізіі.
21 ліпеня 1946 г. пераехаў у Вялікабрытанію ў складзе 2-га Польскага корпуса, дзе 19 лютага 1947 г. уступіў у Польскі корпус падрыхтоўкі і размяшчэння. 6 кастрычніка 1948 г. П. Сыч пераведзены ў рэзерв з катэгорыяй «W»; член Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актыўны аўтар і супрацоўнік часопіса «Беларус на чужыне». 5 сакавіка 1948 г. становіцца членам Згуртавання беларусаў у вялікай Брытаніі. З 28 лістапада 1948 г. да 1953 г. старшыня Згуртавання беларускіх камбатантаў у Вялікабрытаніі. 18 лютага 1949 г. канчаткова быў звольнены ў ранзе падпаручніка. З красавіка 1949 г. — член Рады БНР. У 1951 г. пераехаў у Заходнюю Германію. З канца 1950-х г. — супрацоўнік беларускага аддзела радыё «Свабода». Быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса «Шарсцень», супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына».
Пахаваны на могілках Перлахер Форст у Мюнхене.[1]
Аўтар мемуарнай аповесці «Смерць і салаўі», прысвечанай бітве за Монтэ-Касіна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.