горд у Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пылва — (старое напісанне Пыльва; эст.: Põlva) — горад на ўсходзе Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Пылва. Размешчаны ля мяжы з Расіяй. Асноўнае насельніцтва эстонцы і рускія.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Першая згадка пра паселішча на месцы горада датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова каленка (па-эстонску: põlv), аднак цалкам яго паходжанне з'яўляецца не ясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касцёле Святой Марыі была змешчана дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць з яе д'ябла. Гэта па агульным меркаванні, з гэтае нагоды і быў названы горад.
Пылва знаходзілася на старым вайскоым шляху ў сярэдняе паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасля хрысціянізацыі Эстоніі, бернардзінскія манахі пабудавалі тут царкву, прысвечаную Дзеве Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму епіскапству. У XVI стагоддзі горад быў далучаны да Рускай дзяржавы. У 1582 годзе горад быў уключаны як частка паўднёвай Эстоніі пад суверэнітэтам Рэчы Паспалітай, а пазней увайшоў у склад Швецыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія і Лівонія адышлі Расійскай імперыі.
Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.
Савет горада складаецца з 17 членаў, якія былі абраны мясцовымі выбарамі. Урад складаецца складаецца з пяці членаў.
Пылва мае тры школы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.