From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна (англ.: President of the Co-operative Republic of Guyana) згодна канстытуцыі з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Гаяны, а таксама галоўнакамандуючым яе ўзброенымі сіламі.
Прэзідэнт Гаяны | |
---|---|
Пасаду займае Махамед Ірфаан Алі[1] | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | State House, Guyana[d] |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў, не больш за 2 тэрміны запар |
Пасада з’явілася | 23 лютага 1970 |
Першы на пасадзе | Артур Райманд Чжун |
Сайт | op.gov.gy |
Пры абвяшчэнні 23 лютага 1970 года Гаяны рэспублікай, яе прэзідэнт абіраўся Нацыянальнай асамблеяй на пяцігадовы тэрмін і валодаў у асноўным цырыманіяльнымі паўнамоцтвамі. Да абрання першага прэзідэнта яго абавязкі выконваў былы генерал-губернатар Гаяны Сэр Эдвард Віктар Лакху.
На канстытуцыйным рэферэндуме, які адбыўся 10 ліпеня 1978 год былі прыняты рашэнні пра магчымасці ўнясення змяненняў у Канстытуцыю рашэннем Нацыянальнай Асамблеі і пра аб’яўленне абранага ў 1973 годзе складу асамблеі Устаноўчым сходам. Распрацаваная ім новая Канстытуцыя была апублікаваная 6 кастрычніка 1980 года.
Канстытуцыяй быў пацверджаны статус Гаяны як рэспублікі ў рамках Садружнасці нацый, пры гэтым уладныя паўнамоцтвы былі сканцэнтраваныя ў прэзідэнта. Лідар партыі, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў на ўсеагульных і рэгіянальных выбарах, становіцца прэзідэнтам і займае пасаду на працягу тэрміну паўнамоцтваў заканадаўчага органа (намінальна — пяць гадоў).
Афіцыйная назва краіны Кааператыўная Рэспубліка Гаяна была замацавана ў Канстытуцыі 1980 года, аднак паўсюдна, у тым ліку афіцыйна, яно выкарыстоўвалася непасрэдна з моманту здабыцця ёю незалежнасці (пры гэтым у Канстытуцыі была замацавана назва Рэспубліка Гаяна).
Выява | Імя (гады жыцця) |
Паўнамоцтвы | Партыя | ||
---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | ||||
в. а. | Сэр Эдвард Віктар Лакху (1912—1998) англ. Edward Victor Luckhoo |
23 лютага 1970 | 17 сакавіка 1970 | незалежны | |
1 | Артур Райманд Чжун (1918—2008) |
17 сакавіка 1970 | 6 кастрычніка 1980 | ||
2 | Ліндэн Форбс Сэмпсан Бэрнхам (1923—1985) |
6 кастрычніка 1980 | 6 жніўня 1985 | Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі | |
3 | Х’ю Дэсманд Хойт (1929—2002) |
6 жніўня 1985 | 9 кастрычніка 1992 | ||
4 | Чэддзі Бэрэт Джаган (1918—1997) |
9 кастрычніка 1992 | 6 сакавіка 1997[2] | Народная прагрэсіўная партыя Гаяны | |
5 | Самуэль Хайндс (1943—) |
6 сакавіка 1997 | 19 снежня 1997 | ||
6 | Джанет Джаган (1920—2009) |
19 снежня 1997 | 11 жніўня 1999 | ||
7 | Бхарат Джагдэа (1964—) |
11 жніўня 1999 | 3 снежня 2011 | ||
8 | Дональд Раматар (1950—) |
3 снежня 2011 | 16 мая 2015 | ||
9 | Дэвід Грэнджэр(1945—) |
16 мая 2015 | 1 жніўня 2020 | Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі | |
10 | Махамед Ірфаан Алі (1980—) |
1 жніўня 2020 | дзеючы | Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.