From Wikipedia, the free encyclopedia
Прасапагра́фія (грэч. prosôpôn-graphia; літаральна «апісанне аблічча, прыкмет») — раздзел гістарычнай навукі, які займаецца абагульненнем звестак і выдзяленнем калектыўнай нормы для гістарычных чалавечых супольнасцяў; «калектыўная біяграфія выразна абмежаванай супольнасці асобаў».
У межах дысцыпліны даследуецца пытанне аб прадстаўнічасці матэрыялаў гістарычных крыніц, а таксама аб правамоцнасці выцягвання высноваў з асобных гістарычных выпадкаў і абагульненняў па нешматлікіх гістарычных прыкладах. Выкарыстанне і развіццё дысцыпліны блізка звязанае з праблемай разрэджанасці гістарычных звестак.
Метад дысцыпліны складаецца з апісання матэрыяльных характарыстык больш ці менш аднароднай групы асоб, пры якім збіраецца найбольшае магчымае мноства матэрыяльных аспектаў, што дазваляюць апісваць асобу, а тыя духоўныя аспекты, што дазваляюць перайсці ад асобы да асабовасці, выключаюцца.
Уваходныя звесткі для прасапаграфічнай працы таксама могуць называцца «прасапаграфіяй» (пэўнай супольнасці і часу) і могуць атрымліваць форму базы даных, у якой улічаныя ўсе асобы з пэўнага часавага перыяду і пэўнай вобласці дзейнасці.
Дысцыпліна звязаная з дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі: адносна мала з біяграфікай (з прычыны розніц у прадметах даследавання), ўзаемазвязаная з анамастыкі, выкарыстоўвае матэрыялы генеалогіі, а матэрыялы прасапаграфіі выкарыстоўваюцца ў сацыяграфіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.