Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, плошча Пятра Мсціслаўца)

Мсціслаў, плошча Пятра Мсціслаўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, плошча Пятра Мсціслаўца)map

Помнік Пятру Мсціслаўцу — другі помнік аднаму з беларускіх друкароў, паплечніку рускага першадрукара Івана Фёдарава, Пятру Цімафеевічу Мсціслаўцу ў горадзе Мсціславе, у якім ён нарадзіўся.

Хуткія факты Помнік Пятру Мсціслаўцу, Краіна ...
Помнік
Помнік Пятру Мсціслаўцу
Thumb
54°01′11″ пн. ш. 31°43′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Скульптар Аляксандр Батвінёнак і Аляксандр Чыгрын
Архітэктар Юрый Казакоў
Дата заснавання 2001
Дата пабудовы 2001 год
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Устаноўлены ў 2001 годзе і ўрачыста адкрыты 2 верасня таго ж года на плошчы Пятра Мсціслаўца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў горадзе. Аўтарамі помніка сталі скульптары Аляксандр Батвінёнак і Аляксандр Чыгрын, архітэктар Юрый Казакоў[1]. Помнік адлюстроўвае Пятра Мсціслаўца ўжо ў сталым узросце, які стаіць з разгорнутай кнігай у руцэ. У бронзавай трохмятровай фігуры першадрукара скульптарам удалося паказаць галоўнае – прыгажосць мудрасці асветніка, яго веру ў веліч друкаванага слова і сілу ведаў[2].

Помнік Мсціслаўцу стаў другім помнікам друкару ў горадзе, першы, устаноўлены ў 1986 годзе, знаходзіцца насупраць езуіцкага касцёла (скульптар Мікалай Маліноўскі).

Помнік неаднаразова цярпеў ад вандалаў, спачатку з пастамента знік надпіс «Пётр» вагой каля 5 кілаграмаў, які быў знойдзены ля помніка, пазней быў скрадзены надпіс «Мсціславец», які, як мяркуецца, важыў каля 10 кілаграмаў. Чыгунны надпіс, які быў пафарбаваны бронзавай фарбай, выкрадальнікі, магчыма, прынялі за сапраўдную бронзу[3].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.