From Wikipedia, the free encyclopedia
Плімуцкая калонія (англ.: Plymouth Colony) — англійская калонія, якая існавала з 1620 па 1699 гады на паўднёвым усходзе сучаснага штата Масачусетс. Нароўні з Вірджынскай калоніяй — найстарэйшае на тэрыторыі ЗША паселішча англічан (адсюль іншая назва — Старая калонія, «The Old Colony»).
Новы Плімут — зародак Старой калоніі і першае буйное паселішча на тэрыторыі Новай Англіі — быў заснаваны ў лістападзе 1620 года «айцамі-пілігрымамі», якія беглі ад праследаванняў англійскіх улад і абмінуўшы Кейп-Код прычалілі да Плімуцкай скалы на караблі «Мейфлаўэр». Месца, дзе ўзнік Новы Плімут, раней было даследавана капітанам Джонам Смітам.
Юрыдычнай асновай калоніі стала заключанае на борце «Мейфлаўэра» пагадненне. Быўшы заснаванай глыбока рэлігійнымі людзьмі, Плімуцкая калонія адрознівалася пурытанскімі норавамі і прыхільнасцю да традыцый. Некаторыя з іх сталі неад'емнай часткай амерыканскай культуры. Да ліку такіх адносіцца звычай святкаваць Дзень падзякі (упершыню адзначаўся пілігрымамі ў Новым Плімуце ў 1621 годзе).
Апроч унутраных нязгод, галоўную небяспеку для калоніі ўяўлялі індзейцы. У 1635—1636 гадах падчас т.з. пекоцкай войны каланістамі былі знішчаны індзейцы племя пекотаў; іх вёскі на беразе ракі Пекат спалены разам з жыхарамі. У 1675—1676 гадах Плімуцкая калонія стала арэнай кровапралітнага паўстання індзейцаў пад правадырствам Метакамета.
У 1691 годзе Плімуцкая калонія была аб'яднана з калоніяй Масачусецкага заліва і калоніяй Мэн у правінцыю Масачусетс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.