від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Платыкладус (Platýcladus) — манатыпны род вечназялёных аднадомных хвойных дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), які складаецца з адзінага віду Платыкладус усходні, або Туя ўсходняя[1] (Platycladus orientalis).
Платыкладус | ||||||||||||||||
Маладая расліна, ваколіцы Пекіна | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Platycladus Spach, 1841 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Адзіны від | ||||||||||||||||
Platycladus orientalis (L.) Franco, 1949 | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Дрэва, 5-10 м вышынёй або куст. Крона яйкападобная, складаецца з многіх плоскіх парасткаў («пласцін»), размешчаных у вертыкальнай плоскасці. Лісце лускападобнае, светла-зялёнае, яйкападобна-рамбічнае, да 1 мм даўжынёй. Шышкі 10-15 мм даўжынёй, з 6-8 супратыўнымі, на вяршыні кручкападобнымі лускавінкамі, накіраваныя ўверх; няспелыя — блакітна-зялёныя, спелыя — сухія, большай часткай чырванавата-карычневыя. Цвіце ў сакавіку — красавіку.
Паходзіць з Кітая. Вырошчваюць ў батанічных садах і парках як дэкаратыўную расліну.
Лісце ўтрымлівае эфірны алей (0,12 %), пініпікрын, пілен, пінен, туін, дубільныя рэчывы, смалу. У ядры насенін ёсць тлусты алей.
Выкарыстоўваюць ядро насення і лісця. Расліна неафіцынальная.
Прэпараты з лісця платыкладуса ўсходняга маюць звязальныя і кровесупыняльныя ўласцівасці. Іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне пры бранхіяльнай астме, крывахарканні, пры кішачных і маткавых крывацёках. Эфірны алей расліны (асабліва яго складовая частка хінакітыёл) праяўляе антыгрыбковыя ўласцівасці. Ядро насення ўжываюць як ўмацавальны і танізавальны сродак і як адхарквальны сродак пры бранхіце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.