Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Планетная сістэма — сістэма зоркі і розных незоркападобных астранамічных аб'ектаў: планет і іх спадарожнікаў, карлікавых планет і іх спадарожнікаў, астэроідаў, метэароідаў, камет і касмічнага пылу, якія круцяцца вакол агульнага барыцэнтра, г. зн. цэнтра мас. Сумесна адна або некалькі зорак і іх планетныя сістэмы ўтвараюць зорную сістэму. Наша ўласная планетная сістэма, у якую ўваходзіць Зямля, разам з Сонцам ўтварае Сонечную сістэму.
Планетныя сістэмы вакол зорак тыпу Сонца звычайна лічацца такімі, што сфармаваліся падчас таго ж працэсу, які прывёў да ўтварэння зорак. Некаторыя раннія тэорыі выкарыстоўвалі здагадкі пра іншую зорку, якая праходзіла вельмі блізка да планетаўтваральнай зоркі і выцягвала з яго рэчыва, якое злівалася і ўтварала планеты. Але цяпер вядома, што імавернасць такога збліжэння ці сутыкнення занадта малая, каб лічыць гэтую мадэль жыццяздольнай. Агульнапрынятыя сучасныя тэорыі даказваюць, што планетныя сістэмы ўтворацца з газа-пылавога воблака навакол зоркі. Пад дзеяннем сіл (гравітацыйных і электрамагнітных) адбываецца кандэнсацыя асобных участкаў воблака. З прычыны анізатрапіі газа-пылавога воблака па шчыльнасці, складу і іншым фізічным уласцівасцям, кандэнсацыя адбываецца ў асобных месцах воблака, якое характарызуюцца найбольшай шчыльнасцю.
Па стане на канец 2011 года адкрыта 584 планетных сістэмы[1]. . Паколькі на такіх адлегласцях зямляпадобную планету вельмі праблематычна выявіць сучасным абсталяваннем з-за яе невялікіх памераў і масы, амаль усе выяўленыя экзапланеты — гэта ў асноўным планеты-гіганты, якія з прычыны вялікіх памераў і мас могуць з'яўляцца толькі газавымі планетамі. Аднак у будучыні, калі адпаведныя тэхналогіі разаўюцца, навукоўцы змогуць выяўляць не толькі такія планеты, але нават іх спадарожнікі і планетоіды. Нядаўна была выяўленая камяністая экзапланета ў зоркі Gliese 581, у снежні 2011 года былі выяўленыя камяністыя планеты дыяметрам менш зямнога. Гэты безумоўны поспех, у сваю чаргу, сведчыць аб неунікальнасці нашай Сонечнай зорнай сістэмы і аб разнастайнасці светаў ў цэлым.
Згодна з шэрагу касмаганічных тэорый, у значнай часткі пазасонечных планетных сістэм экзапланеты таксама дзеляцца на ўнутраныя цвёрдацельныя планеты, падобныя да нашых планет зямной групы, і знешнія планеты, падобныя да нашых планет-гігантаў. Разлічаны таксама іншыя ўстойлівыя камбінацыі вялікіх і малых планет на рознай адлегласці ад сваёй зоркі, якія тэарэтычна магчымыя ў планетных сістэмах.
Некаторыя планетныя сістэмы вельмі адрозніваюцца ад нашай: планетныя сістэмы ў пульсараў былі выяўленыя па слабым ваганням перыяду пульсацыі электрамагнітнага выпраменьвання. Пульсары ўтвараюцца пры выбуху звышновых, а звычайная планетныя сістэма не змагла б перанесці такі выбух — або планеты выпарыліся б, або раптоўная страта большай частцы масы цэнтральнай зоркі дазволіла б ім пакінуць вобласць прыцягнення зоркі. Адна тэорыя абвяшчае, што існуючыя спадарожнікі зоркі амаль цалкам выпарыліся пры выбуху звышновай, пакінуўшы планетападобныя целы. Ці ж планеты могуць нейкім чынам фарміравацца ў акрэцыйным дыску навакол пульсара.
Планеты ў пульсара PSR 1257 +12 параўнальныя па шчыльнасці з Зямлёй. Але з'яўленне жыцця на іх вельмі малаімаверна з прычыны моцнага радыяцыйнага выпраменьвання пульсара.
Выяўленыя планетныя сістэмы, што фармуюцца вакол карычневых карлікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.