Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Санкт-Пецярбургская ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя (акадэмія) імя М. А. Рымскага-Корсакава (СПбДК) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Санкт-Пецярбургу, найстарэйшая кансерваторыя Расіі (1862).
Санкт-Пецярбургская ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя (акадэмія) імя М. А. Рымскага-Корсакава (СПбДК) | |
---|---|
руск.: Санкт-Петербургская государственная консерватория имени Н. А. Римского-Корсакова | |
Заснаваны | 1862 |
Рэктар | Аляксей Васільеў |
Студэнты | 870[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Санкт-Пецярбург |
Юрыдычны адрас | Санкт-Пецярбург, Тэатральная плошча, дом 3 |
Узнагароды | |
Сайт | www.conservatory.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810112000 |
Кансерваторыя была заснавана ў 1862 годзе на базе Музычных класаў Рускага музычнага таварыства, адкрытых трыма гадамі раней. Галоўным ініцыятарам стварэння Кансерваторыі і першым яе артыстычным дырэктарам быў Антон Рубінштэйн, ён жа стаў першым прафесарам па класе фартэпіяна. Сярод педагогаў, якія выкладалі ў Кансерваторыі ў першыя гады яе існавання — Антон Рубінштэйн, Тэадор Лешаціцкі (фартэпіяна), Генрык Вяняўскі, Леапольд Аўэр (скрыпка), Карл Давыдаў (віяланчэль), Эрнэста Каваліні (кларнет), ураджэнец Віцебшчыны Мікалай Зарэмба (тэорыя музыкі), Джавані Ферэра (кантрабас) і іншыя выбітныя музыканты.
Першым выпускніком Кансерваторыі па класе кампазіцыі стаў Пётр Ільіч Чайкоўскі, які скончыў яе ў 1865 годзе з вялікім сярэбраным медалём. У 1871 на пасаду прафесара кафедры тэорыі кампазіцыі і інструментоўкі быў запрошаны Мікалай Рымскі-Корсакаў. Яго дзейнасць азначала сабой новы этап у фарміраванні прафесійнай кампазітарскай і тэарэтычнай адукацыі. Рымскі-Корсакаў — аўтар першых навучальных праграм і падручнікаў па гармоніі і тэорыі кампазіцыі, не страцілі актуальнасці да нашых дзён. За гады выкладання ў Кансерваторыі (1871—1908) Рымскі-Корсакаў выхаваў многіх выбітных музыкантаў, некаторыя з якіх у далейшым самі сталі прафесарамі Кансерваторыі, як, напрыклад, Анатоль Лядаў і Максіміліян Штайнберг.
Таксама клас кампазіцыі ў 1914 годзе скончыў В. М. Бяляеў, аўтар кнігі «Беларуская народная музыка» (1941) — першага вопыту аналізу беларускай народна-песеннай культуры[3].
У 1905 годзе рэктарам Кансерваторыі абраны кампазітар Аляксандр Глазуноў, які заставаўся на гэтай пасадзе да 1928 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.