From Wikipedia, the free encyclopedia
Петэр Іозеф фон Карнеліус (ням.: Peter Joseph von Cornelius; 23 верасня 1783, Дзюсельдорф — 6 сакавіка 1867, Берлін) — нямецкі мастак. Дзядзька кампазітара Петэра Карнеліус.
Петэр Іозеф фон Карнеліус | |
---|---|
ням.: Peter von Cornelius | |
Імя пры нараджэнні | Peter Joseph von Cornelius |
Дата нараджэння | 23 верасня 1783[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1867[2][4][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aloys Cornelius[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, выкладчык універсітэта, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Philipp Foltz[d], Jørgen Sonne[d], Andreas Müller[d], Ludwig Moralt[d], Kaspar Braun[d][6] і August Vischer[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын захавальніка Дзюсельдорфскай карціннай галерэі, Карнеліус застаўся сіратой у 15 гадоў і знаходзіўся ў вельмі сціснутых акалічнасцях. Здолеўшы пераадолець іх, ён пачаў працаваць над роспісамі мясцовых цэркваў (асаблівую цікавасць уяўляе роспіс царквы Святога Квірынія ў Нойсе).
Вучыўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў (у 1795—1809).
Этапнай стала для Карнеліуса паездка ў Рым у 1811 г.: тут ён далучыўся да таварыства германскіх мастакоў, у якое ўваходзілі Овербек, Пфор і інш. Гэта таварыства ўзяло сабе назву «Саюз Святога Лукі», а ў гісторыю нямецкага жывапісу ўвайшло пад напаўжартаўлівай мянушкай «назарэйцы». У свой рымскі перыяд Карнеліус разам з іншымі назарэйцамі прыняў удзел у роспісы дома прускага консула ў Рыме Бартольдзі (1816—1819), а таксама (сумесна з Амслерам) працаваў над ілюстрацыямі да «Песняў пра Нібелунгаў».
У 1811—19 уваходзіў у групоўку назарэйцаў у Рыме. 3 1821 дырэктар дзюсельдорфскай, з 1825 — мюнхенскай, з 1841 — берлінскай АМ.
Пісаў у лінейна-графічнай манеры напоўненыя патэтыкай фрэскі, у якіх адлюегроўваў тэмы антычнай і сярэдневяковай гісторыі, біблейскія сцэны, алегарычныя выявы (фрэскі ў доме Бартольдзі ў Рыме, 1816—18; у гліпатэцы, 1820—30, і ў царкве Св. Людвіга, 1829—40, у Мюнхене і інш.). Зрабіў ілюстрацыі да «Фаўста» І. В. Гётэ (1816) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.