адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́трыкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Петрыкаў (не ўваходзіць у склад).
Петрыкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Петрыкаў (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 29 студзеня 1964 |
Дата скасавання | 24 верасня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 183 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 г. горад) Петрыкаў. Скасаваны 24 верасня 1926 года ў сувязі з утварэннем Петрыкаўскага гарсавета.
29 студзеня 1964 года Макарыцкі сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў Петрыкаў, населеныя пункты Бяланавічы, Вялаўск, Навасёлкі, Шастовічы і пасёлак Шастовіцкі перададзены з адміністрацыйнага падпарадкавання Петрыкаўскага гарсавета ў склад сельсавета[1]. 12 ліпеня 1973 года вёскі Рубча і Турок перададзены ў склад Ляскавіцкага сельсавета[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцэвіцкага сельсавета перададзены вёскі Аголічы, Аголіцкая Рудня, Беразнякі, Свабода, пасёлак Белалескае[3]. 1 ліпеня 2021 года ў склад Асавецкага сельсавета Мазырскага раёна перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялаўск, Майсеевічы, Чарноцкае, Шастовічы і пасёлак Шастовічы)[4][5].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1645 чалавек[6], з іх 97,0 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1183 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.