From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераходны ўрад Эфіопіі — орган выканаўчай улады Эфіопіі, створаны пасля падзення рэжыму РПЭ і прыхода да ўлады блока РДФЭН. Дзейнічаў у перыяд з 1991 па 1995 год. Прэзідэнтам з’яўляўся Мелес Зенаўі. Адной з галоўных рэформаў, праведзеных часовым урадам, стаў пераход ад цэнтралізаванага кіравання да федэратыўнага. Таксама змянены межы правінцый на аснове этналінгвістычнай ідэнтычнасці. Апошнімі мерапрыемствамі сталі прыняцце новай канстытуцыі і абвяшчэнне Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія. Пасля пераходны ўрад перадаў свае паўнамоцтвы парламенту і Кабінету Міністраў, сфармаваным па выніках парламенцкіх выбараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.