From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераваро́т 1948 года ў Чэхаславакіі (чэшск.: Únor 1948, славацк.: Február 1948) — назва камуністычнага перавароту ў Чэхаславакіі 20-25 лютага 1948. Пасля прыходу да ўлады Камуністычнай партыі адбыўся пераход ад дэмакратыі да таталітарызму і далучэнне да сацыялістычнага блоку краін. У ЧССР 25 лютага быў святочным днём.
Яшчэ з ваенных часоў чэхаславацкія камуністы дамагаліся ўлады ў дзяржаве: супрацоўнічалі з СССР, пасля 1945 намагаліся сарваць дзейнасць астатніх партый, аб’яднаных у г. зв. Народным фронце. На першых паваенных выбарах у 1946 годзе камуністы атрымалі ў Чэхіі 40 % галасоў; у Славакіі ж перамагла Дэмакратычная партыя з 62 % галасоў. Разам з сацыял-дэмакратамі камуністы сфарміравалі парламенцкую большасць і паступова атрымалі кантроль над паліцыяй, войскам і работніцкімі арганізацыямі. 2 ліпеня 1946 старшыня КПЧ Клемент Готвальд стаў прэм’ер-міністрам.
13 лютага 1948 года з МУС былі звольнены 8 старэйшых афіцэраў-некамуністаў, што Нацыянальна-сацыялістычная партыя палічыла зачысткай ад непажаданых элементаў і запатрабавала прадаставіць справаздачу пра дзейнасць МУС. Калі міністэрства адмовілася выканаць патрабаванні ўраду, міністры ад Нацыянальна-сацыялістычнай, Народнай і Дэмакратычнай партый падалі ў адстаўку, каб дабіцца роспуску ўраду. Аднак Сацыял-дэмакратычная партыя і два беспартыйныя міністры адмовіліся падтрымаць гэта рашэнне. Таму ўрад Клемента Готвальда працягнуў працу і запатрабаваў ад прэзідэнта Бенеша замяніць 12 выбылых (з 26 членаў кабінета) новымі.
Скарыстаўшыся момантам, кампартыя пачала ладзіць па ўсёй краіне масавыя мітынгі і страйкі ў падтрымку свайго пункту гледжання. Найбуйнейшым мерапрыемствам стаў мітынг на Старамесцкім плошчы Прагі 21 лютага, калі, нягледзячы на анамальна халоднае надвор’е (-25 градусаў), сышліся больш за 100 000 чалавек[1]. Кампартыя пачала ствараць уласныя ўзброеныя аддзелы — народную міліцыю — і браць пад ахову масты, стратэгічныя аб’екты сталіцы на падставе чутак пра пагрозу «ўзброенага путчу».
З 23 лютага пачаліся арышты членаў партый, да якіх належалі адстаўленыя міністры, і ператрусы ў іх хатах. Астатнія партыі Народнага фронту ўсё яшчэ спадзяваліся на развязанне крызісу з дапамогай прэзідэнта Бенеша, які абвясціў, што не саступіць патрабаванням камуністаў. На яго падтрымку ў Пражскім Градзе прайшоў дзесяцітысячны студэнцкі мітынг.
На наступны дзень, 24 лютага, адбылася ўсеагульная забастоўка, у якой удзельнічалі больш за 2,5 мільёны чалавек. Запланаваная спярша як маніфестацыя з сацыяльнымі і эканамічнымі патрабаваннямі, яна ператварылася ў акцыю падтрымкі камуністаў. Кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай, Нацыянал-сацыялістычнай і Народнай партый было замененае на пракамуністычнае.
25 лютага мітынг у Празе працягваўся, і ў другой палове Эдвард Бенеш падпісаў адстаўку некамуністычных міністраў і даў згоду на прызначэнне замест іх прадстаўнікоў кампартыі.
27 лютага новы ўрад быў прыведзены да прысягі. Адразу пачаліся ганенні на апазіцыянераў, каля 250 000 членаў партый былі пазбаўлены працы, вымушаныя былі эміграваць каля 3000 чалавек.
Лютаўскія падзеі 1948 года ў Чэхаславакіі маюць шырокі спектр ацэнак:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.