партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра (парт.-браз. Képler Laveran Lima Ferreira), больш вядомы як Пе́пэ (парт.-браз. Pepe; бразільская партугальская: [ˈpɛpi]); нар. 26 лютага 1983, Масеё, Бразілія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца клуба «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра | ||||||||||||||||||
Мянушкі | Звер | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 лютага 1983[1][2] (41 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Партугалія Бразілія |
||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Порту | ||||||||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прапануецца перанесці ў Пепі. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Пепэ з’яўляецца выхаванцам бразільскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клуба «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага года стаў асноўным іграком каманды. Правёў у «Марытыму» тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клуб з Порту наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны і розыгрышы нацыянальнага Кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка.
У склад мадрыдскага «Рэала» далучыўся ў 2007 годзе. Доўгі час быў асноўным абаронцам мадрыдцаў. У сезоне 2016/17 з-за траўм правёў толькі 18 матчаў ва ўсіх турнірах, і ў канцы сезона абвясціў аб зыходзе з «Рэала» па заканчэнні кантракта. У ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Бешыкташам»[3]. Пакінуў «Бешыкташ» па пагадненні бакоў у снежні 2018 года[4].
У жніўні 2007 года атрымаў грамадзянства Партугаліі і тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.
«Порту»:
«Рэал» Мадрыд:
Зборная Партугаліі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.