From Wikipedia, the free encyclopedia
Пацёмкінскія вёскі — гістарычны міф. Па легендзе, пацёмкінскія вёскі — гэта камуфляжныя вёскі, якія нібыта былі пабудаваныя па ўказанні графа Пацёмкіна ўздоўж маршруту Кацярыны II падчас яе паездкі ў 1787 годзе ў паўднёвыя вобласці Расіі — Прычарнамор'е і Таўрыду, якія былі адваяваныя ў Асманскай Імперыі. У некалі глухой мясцовасці імператрыца ўбачыла мноства будынкаў, войскі, квітнеючае насельніцтва. Паўстаў яе позірку і Чарнаморскі флот у Севастопалі. Гэтыя дасягненні здзівілі не толькі гаспадарыню, але і прадстаўнікоў замежных двароў, якія падарожнічалі разам з ёй, а таксама аўстрыйскага імператара Іосіфа II, які далучыўся да іх інкогніта.
Аўтарства легенды прыпісваецца саксонскаму дыпламату Гельбігу. Упершыню легенда была апублікавана ананімна, пасля — у кнізе-памфлеце Г.А. Гельбіга «Пацёмкін Таўрычны». У 1811 гэта кніга (пад іншай назвай) была выдадзена на рускай мове, выклікаўшы абурэнне яшчэ жывых супрацоўнікаў Пацёмкіна. Акадэмік Панчанка (гл. літаратуру) піша, што ў дзясятках апісанняў вандраванняў тых гадоў няма ніводнага згадвання пра гэту з'яву.
Нягледзячы на тое, што «пацёмкінскія вёскі» — такі ж міф, як «Генерал Мароз», выраз «пацёмкінскія вёскі» трывала ўвайшоў ва ўжыванне ў значэнні паказухі, ашуканства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.