Пахаванне Гедзіміна (карціна Казіміра Альхімовіча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пахаванне Гедзіміна» (польск.: Pogrzeb Gedymina) — гістарычная карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музеі ў Кракаве.
| ||
Казімір Альхімовіч | ||
Пахаванне Гедзіміна. 1888 | ||
польск.: Pogrzeb Gedymina | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Нацыянальны музей у Кракаве, Кракаў |
Палатно з вялікім поспехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[1].
Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле падання ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранска, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У снежні 1341 года загінуў пры аблозе ордэнскага замка Баербург.
Тэма карціны — смутак ад незваротнасці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, следам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы і елкі. А над усім гэтым — цяжкія свінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае святло як сімвал надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.