From Wikipedia, the free encyclopedia
Патагонская пустыня — пясчана-камяністая пустыня на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі. Заселена вельмі слаба. Мінеральныя рэсурсы абмежаваныя. З-за цяжкадаступнасці яна з’яўляецца адной з найменш вывучаных пустыняў свету.
Пустыня цягнецца вузкай паласой даўжынёй 1600 км уздоўж Атлантычнага акіяна ад 39 ° да 53 ° паўднёвай шыраты, займаючы Патагонскае плато на вышыні 600—800 м. Гэта адзіная пустыня ўзбярэжжа ў высокіх шыротах. Размяшчаецца ля падножжаў і ў ніжняй частцы ўсходняга схілу Анд ў Аргенціне. Плошча 400 000 км². Глебы прадстаўлены, пераважна, слабаразвітымі пустэльнымі камяністымі глебамі. Засоленыя глебы, да саланчакоў, займаюць бясцёкавыя ўпадзіны. Водныя рэсурсы вельмі абмежаваныя, запасы падземных вод наадварот значныя.
Гадавыя (студзеньскія) тэмпературы ў сярэднім +21 ° С, абсалютны максімум да 40 °C. Сярэднія зімовыя (ліпеньскія) +10-+16 ° С. Зімы ў цэлым нягледзячы на мяккасць, вельмі суровыя. Пры моцных маразах тэмпература можа зніжацца да −21 °.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Пустыня}}. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.