Пастэрызацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пастэрызацыя

Пастэрызацыя — працэс аднаразовага награвання ў асноўным вадкіх прадуктаў або рэчываў да 60 °C на працягу 60 мінут або пры тэмпературы 70—80 °C на працягу 30 мінут. Тэхналогія адкрыта ў сярэдзіне XIX стагоддзя французскім мікрабіёлагам Луі Пастэрам. Ужываецца для абеззаражвання харчовых прадуктаў, а таксама для падаўжэння тэрміну іх захоўвання.

Хуткія факты Пастэрызацыя, Названа ад ...
Пастэрызацыя
Thumb
Названа ад Луі Пастэр[1]
Першаадкрывальнік Луі Пастэр[2]
Дата адкрыцця 20 красавіка 1864
Месца стварэння Arbois[d]
Метад вырабу нагрэў[d][3]
Вырабляе pasteurized food[d]
Каго/чаго (САСТАРЭЛА) кулінарыя, медыцына і фармацэўтыка[d]
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Луі Пастэр

Пры пастэрызацыі ў прадукце гінуць вегетатыўныя формы мікраарганізмаў, аднак споры застаюцца ў жыццяздольным стане і пры ўзнікненні спрыяльных умоў пачынаюць інтэнсіўна развівацца. Таму пастэрызаваныя прадукты (малако, піва і інш.) захоўваюць пры паніжаных тэмпературах абмежаваны час. Лічыцца, што харчовая каштоўнасць пастэрызаваных прадуктаў практычна не змяняецца, бо захоўваюцца смакавыя якасці і каштоўныя кампаненты (вітаміны, ферменты).

У залежнасці ад віду і ўласцівасцяў харчовай сыравіны ўжываюць розныя рэжымы пастэрызацыі. Адрозніваюць працяглую (пры тэмпературы 63—65 °C на працягу 30—40 мінут), кароткую (пры тэмпературы 85—90 °C на працягу 0,5—1 мін) і імгненную (пры тэмпературы 98 °C на працягу некалькіх секунд) пастэрызацыі.

Пастэрызацыя не можна ўжываць пры кансерваванні прадуктаў, бо герметычна закрытая тара з’яўляецца спрыяльным асяроддзем для прарастання спор анаэробнай мікрафлоры (гл. батулізм). У мэтах доўгачасовага кансервавання прадуктаў (асабліва магчыма забруджаных зямлёй, напрыклад, грыбоў, ягад), а таксама ў медыцынскіх і фармацэўтычных мэтах ўжываюць дробную пастэрызацыю — тындалізацыю.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Science, العلم / H. ThorpNorthern America: AAAS, 1880. — Vol. 2, Iss. 45. — P. 605. — ISSN 0036-8075; 1095-9203
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11206458'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q192864'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2017699'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q40358'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.