Партугальскае царазабойства
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партугальскае царазабойства, таксама Лісабонскае царазабойства (1 лютага 1908 года) — абстрэл партугальскай каралеўскай сям’і на плошчы Лісабона тэрарыстамі-рэспубліканцамі, незадаволенымі палітыкай караля і агульным становішчам у краіне. У выніку інцыдэнту загінулі сам кароль Карлуш I (1863—1908) і яго старэйшы сын герцаг Луіш Філіпэ (1887—1908). Незадаволенасць народа партугальскай манархіяй падагравалася ўжо даўно, на працягу папярэдніх 2-3 дзесяцігоддзяў. Пэўны ўклад у гэты працэс унеслі Брытанскі ўльтыматум 1890 года, рост папулярнасці якабінскіх і рэспубліканскіх ідэй сярод народа, асабліва ў буйных гарадах. Стаўленне да царазабойства ў Партугаліі доўгі час было вельмі неадназначным.
Тэрарысты-рэспубліканцы падпільнавалі каралеўскі картэж ля Гандлёвай плошчы, калі Карлуш з жонкай і двума сынамі вярталіся з адпачынку ў Лісабон. Тэрарысты падышлі да каралеўскай пары ўшчыльную, і каралева Амелія Арлеанская здолела выратаваць свайго малодшага Мануэла (1889—1932), гучна крычучы і адбіваючыся ад тэрарыстаў букетам кветак. Кароль і старэйшы сын былі застрэлены. Тэрарысты Алфрэду Кошта і Мануэл Буіса былі забіты на месцы каралеўскай аховай.
Новым каралём быў абвешчаны выратаваны Мануэл II, аднак ён захапляўся музыкай і мастацтвам і яго абсалютна не цікавілі палітыка і армія, таму ўжо ў 1910 годзе ў выніку рэвалюцыі каралеўства Партугалія спыняе сваё існаванне. На змену яму прыходзіць Першая партугальская рэспубліка 1910—1926 гадоў.
Партугальскае царазабойства на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.