From Wikipedia, the free encyclopedia
Партал — (ням.: Portal ад лац.: porta — вароты, дзверы[1]) — архітэктурнае абрамленне дзвярнога праёма (пераважна ў манументальных грамадскіх, культавых і інш. будынках).
Вядомы са старажытнасці. Для архітэктуры Старажытнага Егіпта і антычнасці характэрны простыя па аздабленні парталы з плоскімі перамычкамі, для старажытнай Месапатаміі — арачныя парталы, на Блізкім і Далёкім Усходзе былі пашыраны прамавугольныя парталы з нішамі — піштакі. З XI ст. ў раманскай, гатычнай і старажытна-рускай архітэктуры пашырыліся арачныя, т. зв. перспектыўныя, які ўтвараюцца некалькімі ўступамі ў глыбіню сцяны пры паступовым памяншенні памераў[1], а па вуглах размяшчаюцця калонкі, злучаныя архівольтамі. Рэнесансавыя і барочныя парталы звычайна аздабляліся пілястрамі, калонамі, якія неслі антаблемент або франтон. Часта парталы ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, роспісам, кафляй.
Паняцце таксама ўжываецца для абазначэння «П»-падобнай рамы каміна.
У беларускай архітэктуры парталы выкарыстоўваюцца з XI — XII стст[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.