From Wikipedia, the free encyclopedia
Парменіён (грэч. Παρμενίων) — палкаводзец Філіпа II і Аляксандра Македонскага.
Парменіён | |
---|---|
Дата нараджэння | 400 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 329 да н.э. |
Месца смерці | |
Бацька | Philotas[d] |
Дзеці | Philotas[d] і Nicanor[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Старажытная Македонія |
Род войскаў | Ancient Macedonian army[d] і Pezhetairos[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Парменіён паходзіў з македонскага знатнага роду. Ужо ў часы кіравання Філіпа — дасведчаны палкаводзец. Перамог у 356 да н.э. ілірыйцаў, браў у аблогу ў 347 да н.э. Галас у Фтыятыдзе, вёў з афінянамі перамовы пра мір, а ў 342 да н.э. пасланы ў Эўбею супраць Эрэтрыі і Арэя, каб там абараняць інтарэсы македанян.
У 337 да н.э. разам з военачальнікамі Аталам і Амінтам ён пасланы ў Азію, каб вызваліць грэчаскія гарады і падрыхтавацца да вайны з персамі[1]. У 336 да н.э. распачаў ваенныя дзеянні супраць персаў у Эалідзе. Узімку 335—334 да н.э. Парменіён вярнуўся ў [Старажытная Македонія|Македонію], пасля барацьбы з Аталам, і прыняў удзел у нарадзе наконт новага персідскага паходу. Сярод палкаводцаў Аляксандра Парменіён быў найбольш дасведчаным.
Калі Аляксандр прыбыў у Азію, Парменіён быў начальнікам пяхоты, а яго сын Філота — македонскай конніцы — гетайраў. Ён не раіў змагацца пры Граніку, заваяваў Фрыгію і ў Гордыі злучыўся зноў з Аляксандрам.
Увесь час раячы цару быць асцярожным і ўмераным, Парменіён засцерагаў яго ад лекара Філіпа і неаднаразова ўгаворваў прыняць умовы міру, прапанаваныя персідскім царом[2] Пры Арбелі, па яго парадзе, напалі ноччу на ворага; у бітве ён камандаваў левым флангам, але, верагодна, не выканаў у дакладнасці сваіх абавязкаў. Аляксандр хоць і падарыў яму шыкоўны дом Багоя (Βαγώας), але не ўзяў яго далей з сабой, пакінуўшы яго намеснікам у Экбатанах[3] Парменіён асуджаў гонар і высакамернасць свайго сына Філоты і, як і многія іншыя знатныя македаняне, быў, верагодна, незадаволены ўчынкамі Аляксандра.
У кастрычніку 330 да н.э. Філоту абвінавацілі ў змове супраць Аляксандра. Змова гэта стала вынікам незадаволенасці Аляксандрам, які ўвёў персідскія звычаі і абыходзіўся са сваімі военачальнікамі як дынаст. Пад катаваннямі Філота прызнаўся ў сваіх задумах, а таксама наклікаў падазрэнні на Парменіёна, хоць і адмаўляў удзел бацькі ў змове. Парменіён карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод салдат, у яго руках былі войскі, царская казна і ўменне ваяваць. Аляксандр лічыў небяспечным даводзіць справу да суда і паслаў давераную асобу з лістамі да военачальнікаў пры Парменіёне. Клеандр, стратэг пры Парменіёне, забіў 70-гадовага Парменіёна, а яго галаву адаслаў Аляксандру[4][5]. Цела Парменіёна, асцерагаючыся гневу Аляксандра, пахавалі не адразу, але ўсё ж пад ціскам салдат пахавалі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.