Палескі драматычны тэатр
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палескі драматычны тэатр — прафесійны тэатр Пінска, афіцыйнае адкрыццё адбылося 14 сакавіка 2006 года, 29-ы прафесійны тэатр дзяржаўнага падпарадкавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Палескі драматычны тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1939 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | Пінск, вул. Харужай, 10 |
Сайт | pdt-pinsk.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створаны ў 1939 г. як Заслаўскі калгасна-саўгасны тэатр. Працаваў да 1941 г. У 1945 г. аднавіў сваю дзейнасць на базе Палескага абласнога драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мазыры, затым у Пінску. У 1946 г. перайменаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр. У 1954 г. тэатр быў рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр[1].
Будынак тэатра перадалі гарадскому дому культуры, і ў яго сценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа. У лютым 1959 годзе пінскія акцёры атрымалі званне «народны аматарскі калектыў», якім 20 гадоў кіраваў І. Сакольскі.
У 1980 годзе народны тэатр узначаліў выпускнік Беларускага інстытута культуры Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатр быў рэарганізаваны ў 1992 годзе ў самастойны тэатр-студыю «Дыяген». У 2006 годзе атрымаў статус дзяржаўнага тэатра.
Палескі драмтэатр размяшчаецца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы горада ў адрэстаўрыраваным і часткова рэканструяваным будынку (архітэктар В. Казакоў), помніку архітэктуры XIX стагоддзя, былым будынку кінематографа «Казіно». Тэатр працуе пяць дзён на тыдзень. Ранішнія спектаклі (у асноўным — пастаноўкі для дзяцей) ідуць па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Вячэрнія — па чацвяргах, суботах і нядзелях а 18.00.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.