беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Шчарбачэня (нар. 21 чэрвеня 1996, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік віцебскага «Макслайна».
Поўнае імя | Павел Дзмітрыевіч Шчарбачэня | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Макслайн | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 30 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец СДЮШАР горада Капыля, з 2013 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. У жніўні 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[4], стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2017 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але пазней перастаў з’яўляцца на полі.
Сезон 2018 правёў у Другой лізе ў складзе «Маладзечна-ДЮСШ-4», а ў лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»[5]. Пачынаў сезон рэзервовым брамнікам, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[6], дзе стаў трывалым іграком асновы. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшым заставаўся асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смаргонь»[7]. Хутка стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і падпісаў кантракт з клубам[8]. Стаў асноўным брамнікам петрыкаўскай каманды. Пакінуў «Шахцёр» у студзені 2023 года[9].
У пачатку 2023 года трэніраваўся са «Слуцкам», а ў красавіку папоўніў склад «Кырана» з другога дывізіёна Казахстана[10]. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[11].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 23 | −14 | |
2014 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 12 | −12 | |
2015 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 25 | −19 | |
2016 (1) | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 12 | −5 | |
2016 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | −12 | |
2017 | Д2 | Смаргонь | 7 | −12 | |
2018 | Д3 | Маладзечна-ДЮСШ-4 | 28 | −64 | |
2019 | Д2 | Ліда | 15 | −21 | |
2020 | Д2 | Смаргонь | 26 | −25 | |
2021 | Д1 | Смаргонь | 19 | −39 | |
2022 | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | 23 | −18 | |
2023 | Д2 | Кыран | 22 | −36 | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.