From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Сямёнавіч Грынчук (нар. 17 мая 1976, г. п. Шаркаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі, стварэння энергаэфектыўных тэхналогій. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2014).
Павел Сямёнавіч Грынчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2014) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1998).
З 1998 года ў Інстытуце цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, з 2012 года загадчык аддзялення цеплафізікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук для маладых навукоўцаў за 2003 год за цыкл работ «Перкаляцыйныя з’явы ў працэсах цеплапераносу ў структурна-неўпарадкаваных гетэрагенных асяроддзях». Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для таленавітых маладых навукоўцаў (2006), трымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы (2015)[1].
Навуковыя працы ў галіне цеплафізікі, даследаванні праблем гарэння гетэрагенных асяроддзяў са стахастычнай структурай, развіцця матэматычных метадаў апісання стахастычных структур(у прыватнасці, метадаў тэорыі перкаляцыі), стварэння высокатэмпературных кампазіцыйных матэрыялаў. Упершыню прапанавана і абгрунтавана канцэпцыя энергетычных межаў гарэння ў гетэрагенных сумесевых сістэмах. Распрацавана лінейка энергаэфектыўнага пячнога абсталявання, прызначанага для нагрэву, тэрмаапрацоўкі і хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў, даведзеная да поўнамаштабнага асваення на адным з флагманаў айчыннага станкабудавання — Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе.
Намеснік кіраўніка падпраграмы «Эфектыўныя цеплафізічныя працэсы і тэхналогіі» дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Энергетычныя сістэмы, працэсы і тэхналогіі», член дзяржаўнага экспертнага савета № 4 «Энергетыка», член экспертнага савета Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (па секцыі «Энергаэфектыўнасць»), член некалькіх рабочых груп, створаных распараджэннямі ўрада для вырашэння пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, член навукова-тэхнічнага савета па развіцці шыннай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь і інш. Член савета па абароне дысертацый пры Інстытуце цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.
Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 2-х раздзелаў у калектыўных манаграфіях, больш за 60 артыкулаў у рэферыруемых часопісах, 13 вынаходак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.