Павел Аляксандравіч Рыбак

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Павел Рыбак, Поўнае імя ...
Павел Рыбак
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Рыбак
Нарадзіўся 11 верасня 1983(1983-09-11)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Тарпеда-МАЗ (Мінск) 9 (0)
2002—2006 Лакаматыў (Мінск) 57 (3)
2003   Ліда 7 (0)
2004   Смаргонь 14 (2)
2007—2008 Гомель 40 (2)
2009—2010 Мінск 51 (1)
2011—2014 Нёман (Гродна) 111 (3)
2015—2019 Шахцёр (Салігорск) 127 (12)
2020 Іслач (Мінскі раён) 14 (1)
2021 БАТЭ (Барысаў) 20 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.

У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].

У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Закрыць

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.