From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Алегавіч Булатнікаў (нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 года) — да 2014 года вакаліст і перкусіяніст мінскага гурта «Ляпіс Трубяцкі». Па распадзе гурта ў верасні 2014 года ўвайшоў у склад новага гурта Trubetskoy, які выконвае ў тым ліку і песні гурта «Ляпіс Трубяцкі»[1].
Павел Булатнікаў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Павел Алегавіч Булатнікаў |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1972 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Спявак |
Гады актыўнасці | 1989-па сённяшні дзень |
Інструменты | Гітара, маракасы, перкусія |
Жанры | Ска-панк, панк, рэгі |
Калектывы |
Trubetskoy Ляпіс Трубяцкі Bad Informers Дуэт «Лицей» |
Лэйблы | Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца |
lyapis.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1987 па 1990 год — студэнт Мінскай культурна-асветніцкай вучэльні. З 1989 года ў якасці вакаліста ўдзельнічаў у гуртах «Лицей» (не блытаць з аднайменным расійским поп-гуртом) і «Bad Informers». Візітнай карткай Паўла ў той перыяд часу (1989—1995) былі вельмі доўгія валасы і велізарныя завушніцы.
У 1990 годзе паступіў у Інстытут культуры ў Мінску, дзе пазнаёміўся з Сяргеем Міхалком. У 1995 годзе скончыў інстытут. Увосень 1997 года быў запрошаны ў гурт «Ляпіс Трубяцкі» на ролю другога вакаліста. Першай песняй, выкананай Паўлам на канцэрце «Ляпісаў», стала «Почему любовь уходит». У ранніх кліпах («Ау», «В платье белом», «Ты кинула», «Сочи») Павел грае ролю гітарыста гурта, хаця ў запісе альбома «Ты кинула» ён удзелу не прымаў. За шмат гадоў удзелу ў гурце «Ляпіс Трубяцкі» Булатнікаў не зграў ніводнай ноты на гітары, хоць граць на акустычнай гітары Павел умее.
Жанаты. Выхоўвае дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.