Virtuti Militari (лац.: Ордэн воінскай доблесці) — ордэн, вышэйшая ваенная ўзнагарода Польшчы за мужнасць перад абліччам ворага, эквівалент брытанскага Крыжа Вікторыі.
Virtuti Militari | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | польск.: Order Wojenny Virtuti Militari | ||
Дэвіз | «Rex et Patria» («Кароль і айчына») | ||
Краіна |
Рэч Паспалітая, Расійская імперыя Польшча |
||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 22 чэрвеня 1792 | ||
Статус | Уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 25 чэрвеня 1792 | ||
Апошняе | 1989 | ||
Колькасць | больш за 105 тыс. | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Белага арла | ||
Малодшая | Ордэн Адраджэння Польшчы | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн увёў 22 чэрвеня 1792 года апошні кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — пасля разгрому рускіх войскаў у бітве пад Зяленцамі, скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Сярод першых узнагароджаных ордэнам былі генералы Тадэвуш Касцюшка і Юзаф Панятоўскі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн выкарыстоўваўся ў Варшаўскім герцагстве.
Ордэн зноў скасаваў рускі цар (і адначасова манарх Царства Польскага) Мікалай I пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1831 года.
Адрозненне аднавіў ўрад незалежнай Польшчы ў 1919 годзе і атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari».
Уручаецца падчас вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасля яе заканчэння прэзідэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы глава — Станіслаў Налеч-Камарніцкі[1]). У часы Другой Сусветнай вайны Virtuti Militari таксама былі ўзнагароджаны камандуючыя саюзных войскаў, якія спрыялі вызваленні Польшчы з-пад нямецкай акупацыі. Пасля 1989 года фактычна не ўручаецца, нягледзячы на яго захаванне ва ўзнагароднай сістэме Польшчы. У 1945—1989 гадах Узброеныя сілы Польшчы удзельнічалі толькі ў адным узброеным канфлікце, а пасля 1989-га — у трох (Вайна ў Персідскім заліве, вайна ў Афганістане і вайна ў Іраку).
Ордэн мае 5 ступеняў:
- Вялікі Крыж (з зоркай)
- Камандорскі Крыж
- Кавалерскі Крыж
- Залаты Крыж
- Срэбны Крыж
Зноскі
- Загінуў у авіякатастрофе самалёта Прэзідэнта Польшчы Л. Качыньскага.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.