Remove ads
Балгарыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (балг.: Орден «За гражданска заслуга») — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царствы Балгарыі. Ордэн быў заснаваны наказам князя Фердынанда I ад 2 жніўня 1891 года і прызначаўся для ўзнагароджвання дзяржаўных службоўцаў, якія ўзорнай службай ці выдатнымі заслугамі набылі права на падзяку Бацькаўшчыны.
Ордэн «За грамадзянскія заслугі» | |||
---|---|---|---|
Орден «За гражданска заслуга» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Орден «За гражданска заслуга» | ||
Краіна | Балгарыя | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | грамадзянскім службоўцам | ||
Дата заснавання |
царскі 2 жніўня 1891 года[1] рэспубліканскі 13 чэрвеня 2003 года[2] |
||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая |
царская Ордэн Святога Аляксандра рэспубліканская Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія» |
||
Малодшая |
царская Ордэн «За заслугі» рэспубліканская Медаль «За заслугі» |
||
Адпавядае |
Царства Ордэн «За вайсковыя заслугі» Рэспубліка Ордэн «За вайсковыя заслугм» Ордэн Мадарскага вершніка |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узнагарода была заснаваная князем Фердынандам I 2 жніўня 1891 г. Першапачаткова было шэсць ступеняў, а ў 1933 г. была ўведзена ступень Вялікага Крыжа. У ордэна таксама ёсць Дамскі крыж, які мае тры ступені.
З адменай Тырноўскай канстытуцыі і абвяшчэннем Балгарыі як Народнай Рэспублікі ўзнагарода была скасаваная.
Ордэн «За грамадзянскія заслугі» быў адноўлены з некаторымі зменамі 13 чэрвеня 2003 года і сёння з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыя.
Ордэнам «За грамадзянскія заслугі» ўзнагароджваюцца балгарскія грамадзяне, якія маюць вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне грамадзянскай супольнасці, ва ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў і правоў і свабодаў чалавека, за заслугі і ўклад у абарону, бяспеку і грамадскі парадак у Балгарыі.
Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае шэсць асноўных ступеней і адну асаблівую ступень:
Вялікі крыж з'яўляўся найвышэйшай ступенню ордэна. Ім ўзнагароджваліся высокапастаўленыя балгарскія і замежныя дзеячы.
Існавалі таксама і тры ступені для ўзнагароджвання службоўцаў-жанчын.
(2) Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае дзве ступені — першую і другую, з белай стужкай колераў балгарскага нацыянальнага флага:
1. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА» (балг.: «За грамадзянскія заслугі»), на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (балг.: «Рэспубліка Балгарыя»), між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне;
2. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім боку ў сярэдзіне крыжа — срэбны леў у круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА», на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне.
Орден «За гражданские заслуги» | |
---|---|
I-я степень | II-степень |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.