былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
О́бальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новая Обаль.
Обальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Обаль |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Будскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Буда. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сенненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забараўе, сельсавет перайменаваны ў Забараўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Застадольскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Кругляны, Марцінаўка, Ходараўка і Цеплякі), таксама ў склад сельсавета з Пустынкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Обаль, Пуцішча, Раманаўка, Рудкоўшчына і Слабада), з Багушэўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Дубаўцы, Замошша, Станькі, Стрыгі, Чудня і Ярошкі), наўзамен у склад Багушэўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галашчакіна, Грузды, Калантаёва, Масяйкі, Пасад, Узрэчча і Ходасы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Канстантова[2]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Обаль, сельсавет перайменаваны ў Обальскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Обальскага сельсавета 27 населеных пунктаў[4]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Багушэўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Грузды, Калантаёва і Ходасы)[5]. 21 жніўня 1989 года ў склад Какоўчынскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Буда, Грузды, Забараўе, Калантаёва, Мішчукова, Нярэйша, Ходасы, Янова і пасёлак Лясная Паляна)[6]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машканскага сельсавета[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў: вёскі Вуглы, Дубаўцы, Замошша, Кадукова, Казлы, Канстантова, Карчэўшчына, Кругляны, Марцінаўка, Масяйкі, Обаль, Раманаўка, Рудкоўшчына, Слабада, Станькі, Стрыгі, Ходараўка, Цеплякі, Чудня і Ярошкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.