Remove ads

Ніна Рыгораўна Багінская (нар. 30 снежня 1946, Мінск) — беларуская грамадская актывістка[4]. Вядома сваім актыўным удзелам у пратэстных акцыях беларускай апазіцыі, на якіх заўсёды выходзіць з бела-чырвона-белым сцягам, які лічыць сапраўдным дзяржаўным сцягам Беларусі[5]. Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі[6][7].

Хуткія факты Ніна Багінская, Род дзейнасці ...
Закрыць
Remove ads

Біяграфія

Ніна Багінская нарадзілася ў Мінску. З чацвёртага класа марыла быць геолагам. У восьмым класе пачала займацца веласпортам, прымала ўдзел у спаборніцтвах і злётах на ўзроўні СССР.

Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут, па спецыяльнасці мантажнік радыёапаратуры. Другую вышэйшую адукацыю атрымала ва Украіне, у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу, атрымаўшы спецыяльнасць геолаг, спецыяліст па выведцы нафтавых і газавых радовішчаў.

Пасля вучобы працавала геолагам у Беларускім навукова-даследчым геалагічным разведвальным інстытуце, мэтай якога быў пошук нафты і газу. У той час стала членам БНФ, была дэлегатам Устаноўчага з’езду. Пры інстытуце стварыла суполку БНФ. З 1988 года прымала ўдзел у акцыях беларускай апазіцыі[6], пачынаючы ад мітынга-рэквіема на Дзень памінання продкаў «Дзяды». У 1994 годзе, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, была звольнена з інстытуту за тое, што падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове[8].

У 2006 годзе ў незалежных беларускіх СМІ быў апублікаваны яе фотаздымак (работы Яўгенія Атцэцкага), на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі. На думку лідара беларускага дэмакратычнага руху «Малады Фронт» Зміцера Дашкевіча фатаграфія Ніны Багінскай са сцягам застанецца ў найновай гісторыі Беларусі[6].

Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года, калі ў Мінску былі арыштавалі дзясяткі актывістаў «Белага легіёна», а па Беларусі былі затрыманы сотні ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, Ніна Багінская штодня выходзіла да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабода народу»[9].

Remove ads

Узнагароды

  • 2017 год — уганаравана памятным знакам імя Віктара Івашкевіча. Ад імя БНФ узнагароду ўручаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч[10].
  • 2018 год — стала першым лаўрэатам медалю імя Сяргея Ханжанкова, палітычнага вязня савецкага рэжыму 1960-70-х гадоў[9]
  • 2018 год — Медаль да стагоддзя БНР[11]

Ацэнкі

У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка выказаўся:

"

Вы глядзіце толькі: Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў! Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе! Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазняка працавала. Малайчына, яна чалавек з перакананнямі[12].

"

У верасні 2020 года фота Ніны Багінскай з’явіліся на старонках італьянскага часопіса Vogue. Здымкі былі размешчаныя з подпісам «The mother of Belarusian revolution», аўтар фота — Іван Равяка[13]. 10 снежня Беларуская служба Радыё «Свабода» абвясціла Ніну Багінскую лаўрэаткай прэміі «Людзі Свабоды — 2020»[14].

Зноскі

  1. Ніне Багінскай — 70 гадоў! — 2016. Праверана 6 студзеня 2021.
  2. https://nashaniva.by/?c=ar&i=164736 Праверана 8 лістапада 2020.
  3. Ніне Багінскай — 70 гадоў!. Новы Час (30 снежня 2016). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  4. У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, як Ніна Багінская паліла савецкі сцяг каля КДБ. Салідарнасць (2 жніўня 2014). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  5. В. Уласік, Е. Шалаева. Вышла, подняла флаг и стоит". Пенсионерка из Беларуси должна государству 16 тысяч долларов за акции протеста (руск.). Настоящее время (19 чэрвеня 2019). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  6. Нина Багинская "останется в новейшей истории Беларуси. Не все эти партии..." (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (20 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2019. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  7. Ніна Багінская ўганараваная памятным знакам імя Івашкевіча(недаступная спасылка). Партыя БНФ (1 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  8. Такого еще не было. Фотографии Нины Багинской появились в итальянском Vogue(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads