Ніна Вікенцьеўна Жалязнова (нар. 18 студзеня 1961, в. Слаўкава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі аграном, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Ніна Вікенцьеўна Жалязнова | |
---|---|
Нараджэнне |
18 студзеня 1961 (63 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
Скончыла Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграномія.
Працоўную дзейнасць пачала рабочай эксперыментальнай базы «Ганусава» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Працавала аграномам-насенняводам па бульбе эксперыментальнай базы «Новыя Зялёнкі», інжынерам-гідратэхнікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі калгаса імя Калініна Чэрвеньскага раёна, кіраўніком вучэбнай гаспадаркі і майстрам вытворчага навучання Смілавіцкага ПТВ № 208, галоўным аграномам СВК «Палессе», старшынёй сельскагаспадарчага кааператыва «Палессе-Агра» Любанскага раёна, дырэктарам аздараўленчага цэнтра «Сасновая» ПУП «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.
Дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Зноскі
- Жалязнова Ніна Вікенцьеўна Архівавана 18 жніўня 2020.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.