Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нёманская культура — так называюцца дзве археалагічныя культуры, мезалітычная і неалітычная, што існавалі адна за адной у VIII—III тыс. да н.э. Нёманская культура пашыралася ў басейне сярэдняга і верхняга цячэння Нёмана, на поўдні Літвы, на захадзе Беларусі, на паўночным усходзе Польшчы і на тэрыторыі цяперашняй Калінінградскай вобласці[1].
У мезалітычны перыяд на поўначы межавала з кундскай культурай, а ў неалітычны перыяд (IV—II тыс. да н.э.) — з нарвенскай культурай.
У апошні час з нёманскай культуры вылучаная дубіцкая культура, цэдмарская культура і неалітычная нёманская культура. У міжнароднай навуковай літаратуры нёманская культура яшчэ называецца яніславіцкай культурай.
Уплывы культуры пранікалі на поўнач Валыні, у Цэнтральную Беларусь, на захад — да нізоўяў Одэра.
Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, земляробствам і жывёлагадоўляй, на мелавых пакладах метадам адкрытых выпрацовак здабывала крэмень. Мела наземныя жытлы на берагах вадаёмаў.
На тэрыторыі Беларусі неалітычная нёманская культура ў сваім развіцці прайшла 2 этапы. Ранні (лысагорскі, з IV тыс. да н.э.) этап культуры сфарміраваўся пад уплывам культуры лейкападобных кубкаў. Сярод крамянёвых вырабаў шмат рубячых прылад. Выкарыстоўваецца гладкасценны вастрадонны посуд са звужанай шыйкай, у цесце якога прысутнічаюць дамешкі валакністай арганікі і жарствы. Краі венцаў аздабляліся глыбокімі наколамі, корпус — адбіткамі грэбеня, лінейнага штампа, наколамі, пракрэсленымі лініямі. На лысагорскім этапе на паўночна-ўсходняй перыферыі нёманскай культуры адчуваюцца ўплывы неалітычных культур Ніжняй Прыпяці і Падняпроўя, а таксама усвяцкай культуры.
Позні (дабраборскі) этап звязаны з уплывам культуры шарападобных амфар, пазней — культуры шнуравой керамікі. Назіраецца росквіт крамянёвай індустрыі, шырока распаўсюджваюцца рэтушаваныя трохвугольныя наканечнікі стрэл і лістападобныя дзід, сярпы, з’яўляюцца сякеры са звужанымі абушкамі і прышліфоўкай на лязе. Форма посуду ў большасці захоўваецца ранейшая, на яе паверхні з’яўляецца заштрыхоўкай, а ў цесце знікаюць арганічныя дамешкі. Краін венцаў пасудзін упрыгожваюцца поясам глыбокіх круглых ямак, корпус — пераважна рознымі адступаючымі наколамі, адбіткамі лінейнага штампа, пракрэсленымі лініямі, з’яўляюцца шнуравыя ўзоры, грабеньчатыя арнаменты выкарыстоўваюцца значна менш.
Асобныя групы нашчадкаў познанеалітычнага насельніцтва на захадзе Беларусі пратрымаліся да сярэднябронзавага часу, дзе ўступілі ў кантакт з носьбітамі тшцінецкай культуры. Найбольш вядомыя помнікі нёманскай культуры на тэрыторыі Беларусі: Кругліца, Камень, Ніз, Добры Бор, Русакова, Ярэмічы, Русаковічы. Сверынава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.