From Wikipedia, the free encyclopedia
Нямецкі ўльтыматум Літве — вусны ўльтыматум, прад’яўлены міністру замежных спраў Літвы Юозасу Урбшысу міністрам замежных спраў Трэцяга рэйха Іаахімам фон Рыбентропам 20 сакавіка 1939 года.
Германія патрабавала, каб Літва саступіла ёй Клайпедскі край (Мемельланд), аддзелены ад Германіі паводле вынікаў Першай сусветнай вайны[1]. У адваротным выпадку вермахт быў гатовы да ўварвання[2].
На працягу некалькіх гадоў ціск на Літву з боку Германіі ўзрастаў, вялася прафашысцкая прапаганда, працягвалася экспансія Трэцяга рэйха, і выстаўленае патрабаванне было чаканым. Ультыматум быў выстаўлены праз пяць дзён пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі. Чатыры дзяржавы, чые прадстаўнікі падпісалі ў 1924 годзе Клайпедскую канвенцыю, якая гарантавала захаванне статус-кво ў рэгіёне, не змаглі прапанаваць ніякай рэальнай дапамогі. Вялікабрытанія і Францыя прытрымліваліся «палітыкі супакаення», а Італія і Японія адкрыта падтрымлівалі Германію.
Літва была вымушана прыняць ультыматум 22 сакавіка[3]. Для Германіі Клайпедскі край стаў апошняй набытай тэрыторыяй перад пачаткам Другой сусветнай вайны[4]. У Літве яго страта выклікала сур'ёзнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і зніжэнне маральнага духу нацыі. У Еўропе яшчэ больш павялічылася перадваеннае напружанне.
{{cite book}}
: Вонкавая спасылка ў |chapterurl=
(даведка); Невядомы параметр |chapterurl=
ігнараваны (прапануецца |chapter-url=
) (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.