From Wikipedia, the free encyclopedia
Норман Дэвіс (англ.: Ivor Norman Richard Davies; нар. 8 чэрвеня 1939, г. Болтан, Вялікі Манчэстэр, Англія) — брытанскі гісторык. Асноўнай тэматыкай даследаванняў была гісторыя Польшчы, сваю вядомасць у англамоўных краінах набыў дзякуючы навуковым працам па гісторыі Еўропы і Брытанскіх астравоў.
Норман Дэвіс | |
---|---|
англ.: Norman Davies | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1939[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | normandavies.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдаленскім каледжы Оксфардскага ўніверсітэта на кафедры гісторыка Элана Джона Персіваля Тэйлара. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым збіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб збіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысертацыі, але так і не змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэнне — Кракаўскі ўніверсітэт Ягелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў даследаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар змяніў назву сваёй працы на «Брытанская знешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасля таго, як Дэвіс у 1973 годзе атрымаў у Кракаве доктарскі тытул, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.