адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Новапаго́сцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новы Пагост.
Новапагосцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мёрскі раён |
Уключае | 57 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Пагост |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 278 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2152 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Воўкаўшчынскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Камянполлеўскага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Баравыя, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Галіеўшчына, Дзеверкі, Забор’е, Зялёнка, Каткаўшчына, Кублішчына, Лізаўшчына, Мацвееўцы, Моцеўкі, Струпкі, Церасполле і Чыжэўшчына), у склад Наўгародскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Антонаўцы, Бабаўшчына, Зацішша, Купчалёва, Стражнікі і Траццякі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 17 снежня 1971 года ў склад сельсавета з Наўгародскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (вёскі Вострава, Каланіцы, Краснае, Купчалёва, Руда, Стары Пагост, Юндзялова і хутары Альхоўка, Антонаўцы, Бабаўшчына, Дубоўка, Зацішша, Зялёнка, Кавалеўшчына, Пагнойкі, Падазер’е, Падмосце, Прамыслы, Старына, Траццякі, Шандзіна)[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Дварнасельскага сельсавета былі пералічаны 9 населеных пунктаў (вёскі Белеўцы, Вусаўцы, Мілейкі, Наўгароды, Смолеўцы, хутары Карсакава, Падальхоўка, Пельнева, Шудзелеўшчына)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 105 населеных пунктаў[5]. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (36 населеных пунктаў: вёскі Барсучына, Войткава, Гарані, Дзеверкі, Дзехцяры, Забор’е, Кацілава, Клётаў Двор, Кублішчына, Мазалева, Моцеўкі, Томкі, Чупукі-I і Чупукі-II, хутары Асавыя, Бараўкі, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Востраў, Галіеўшчына, Дубашынскі Двор, Жміндзіна, Зарэцкія, Зялёнка-I, Клібаўшчына, Лізаўшчына, Любінова, Маласць, Масцішча, Мацвееўцы, Махіроўка, Пазнякі, Струпкі, Церасполле, Чаравік і Чыжэўшчына)[6]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар Старына[7], 16 чэрвеня 2017 года — хутары Бікіраўшчына і Струпкі[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1928 чалавек[9], з іх 94,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,4 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 1278 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.