Нерухомасць — від маёмасці, якая прызнана ў заканадаўчым парадку нерухомай.

Да нерухомасці паводле паходжання адносяцца зямельныя ўчасткі, участкі нетраў і ўсё, што трывала звязана з зямлёй, гэта значыць аб’екты, перамяшчэнне якіх без неадпаведнай шкоды іх прызначэнню немагчыма, у тым ліку будынкі, збудаванні, аб’екты незавершанага будаўніцтва.

У англа-саксонскай прававой сістэме нерухомасць падзяляецца на «real-estate» — нерухомасць як аб’екты матэрыяльнага свету (будынкі, збудаванні, зямельныя ўчасткі і г.д.) і «real-property» — маёмасныя правы на аб’екты нерухомасці.

Нерухомасць можа з’яўляцца прадметам лізінгу. Заклад нерухомасці, роўна як і атрыманне крэдыту пад заклад нерухомасці, прынята зваць іпатэкай.

У Рэспубліцы Беларусь сістэма дзяржаўных арганізацый у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі складаецца з: спецыяльна ўпаўнаважанага органа дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі, падпарадкаванага Ураду Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць), рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі (ГУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва»), тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі. Рэгістратар рэспубліканскай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ажыццяўляе рэгістрацыйныя дзеянні ў адносінах да прадпрыемства як маёмаснага комплексу ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.