Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цік (фр.: tic «паторгванне мускулаў; цік») — хуткі, стэрэатыпны кароткачасовы міжвольны элементарны рух, які вонкава нагадвае рэфлекторную або мэтанакіраваную[1], разнавіднасць гіперкінезу. Гіперкінезамі (ад стар.-грэч.: ὑπέρ) называюць скарачэнні адной мышцы ці цэлай групы мышц па памылковай камандзе цэфалічнага мозгу.
Цікам лічацца хуткія аднатыпныя рухі, якія часам могуць закранаць і галасавы апарат, што суправаджаецца вымаўленнем гукаў (вакалізацыяй) — рохканнем, чмоканнем, вымаўленнем слоў. Самы распаўсюджаны цік — лыпанне[2]. Часам цікі нагадваюць харэю або міякланію, але ў адрозненне ад гэтых расстройстваў менш абцяжарвае нармальныя рухі[3]. Цікі магчыма імітаваць[3]. Вонкава яны падобныя на карыкатурнае адлюстраванне нармальных рухаў[3].
Ужыванне алкаголю, забавы або канцэнтрацыя ўвагі звычайна памяншаюць цікі, а эмацыйныя стымулы (такія як страх або трывога) — узмацняюць[3].
У літаратуры цікі упершыню апісаны ў сярэдзіне VII стагоддзя як «звычка мышц да скарачэння».
Класіфікацыя цікаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.