беларускі гістарычны часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Наша гісторыя — беларускі навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.
«Наша гісторыя» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | Беларусь |
Рэдактар | Андрэй Васілевіч Дынько |
Галоўны рэдактар | Андрэй Дынько |
Заснавана | 2018 |
Тэматыка | гісторыя |
Мова | беларуская |
ISSN | 2617-2305 |
Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 года[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-партала «Наша Ніва»[2]. Першы наклад быў раскуплены за некалькі дзён, таму быў выдадзены дадатковы наклад.
Рубрыкі часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс[3].
У сакавіку 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашай Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову з яго выдаўцом з ліпеня 2021 года[4].
8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў[5][6]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным зняволеным[7][8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.